БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце экстранна пасадзілі самалёт з Антальі

1.09.2026 / 17:59

Nashaniva.com

Увечары 31 жніўня самалёт Turkish Airlines, які выконваў рэйс з турэцкай Антальі ў Санкт-Пецярбург, незапланавана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Здымак ілюстрацыйны

Прычынай стаў пасажыр, які ўчыніў дэбош на борце Airbus A321. Парушальніка перадалі сілавікам.

Прыкладна праз 40 хвілін самалёт працягнуў палёт у Санкт-Пецярбург. У Міністэрстве транспарту Беларусі ўдакладнілі, што тэхнічных няспраўнасцяў у лайнера не было.

Чытайце таксама:

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва

Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў першы рэйс з Душанбэ

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Каментары да артыкула