БЕЛ Ł РУС

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат

1.09.2026 / 21:56

Nashaniva.com

1 верасня каля гандлёвага цэнтра «Скала» на вуліцы Прытыцкага машына хуткай дапамогі збіла дзвюх дзяўчат. Відавочцы паведамлялі, што пасля аварыі на дарозе засталіся раскіданыя падручнікі і абутак, а пацярпелым дапамагалі непасрэдна на месцы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Пазней інфармацыю пра здарэнне пацвердзілі медыкі. Адна з дзяўчат знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане і падключаная да апарата ШВЛ. Стан другой пацярпелай ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.

У момант аварыі хуткая ехала з уключанымі пробліскавымі маячкамі і везла ў бальніцу пацыентку ў цяжкім стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула