БЕЛ Ł РУС

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы

12.09.2026 / 10:30

Баляслаў Ліманоўскі

Жанну Каваленка з Амсціслава абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмізму».

Жанна Каваленка. Фота з яе старонкі Укантакце

Жанне Каваленка 39 гадоў. Вядома, што яна працавала сацыяльнай работніцай у Амсціславе. Акрамя таго, шмат гадоў Жанна займалася дапамогай бадзяжным жывёлам. 

У жніўні 2026 года над жанчынай адбыўся суд у Магілёўскім абласным судзе. Яе абвінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Жанне далі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

Чытайце таксама:

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Каментары да артыкула