БЕЛ Ł РУС

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў

2.09.2026 / 09:52

Nashaniva.com

Міліцыя затрымала 19‑гадовага і 20‑гадовага жыхароў сталіцы. Паводле сілавікоў, яны не менш за 20 разоў узломвалі гульнявыя аўтаматы для вымярэння сілы ўдару і вынеслі з іх чатыры тысячы рублёў.

На відэа хлопцаў, што рабуюць аўтамат, не двое, а трое

Маладыя людзі дзейнічалі паводле адной схемы. Адзін з іх рабіў выгляд, што гуляе: назіраў за наваколлем і біў па падвешанай «грушы». У гэты час другі ўскрываў корпус сіламера і забіраў грошы.

Наяўныя яны складалі ў заплечнік. Паводле версіі міліцыі, выкрадзеныя грошы хлопцы трацілі на таксі і забавы для сябе і сяброў.

Цікава, што на відэа, якое паказала міліцыя, хлопцаў, што рабуюць аўтамат, не двое, а трое.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула