БЕЛ Ł РУС

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам

2.09.2026 / 11:24

Nashaniva.com

«Белавія» пачала прадаваць квіткі яшчэ ў тры расійскія гарады. 

Пасажыры «Белавіа» цяпер могуць купіць у межах аднаго браніравання квіткі з Мінска ў Самару, Чалябінск і Перм. 

«Белавія» і Red Wings пашырылі супрацоўніцтва паводле код-шэрынгавага пагаднення, паведаміў беларускі авіяперавозчык.

Код-шэрынг дазваляе адной авіякампаніі прадаваць квіткі на рэйсы, якія фактычна выконвае іншая. Таму квіткі на прамыя пералёты паміж Мінскам і Самарай, Чалябінскам або Пермю можна набыць у «Белавіа», але перавозіць пасажыраў будзе Red Wings.

Пашырыўся і спіс маршрутаў з перасадкай у Екацярынбургу. З Мінска такім чынам можна будзе даляцець да Алматы, Барнаула, Самары, Томска, Уфы, Сургута і Арэнбурга.

Першы адрэзак — ад Мінска да Екацярынбурга — выконвае «Белавія», а далейшы пералёт — Red Wings. Увесь маршрут можна аформіць адным білетам.

Квіткі ўжо прадаюцца на сайтах абедзвюх авіякампаній, у іх касах і ў агентаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула