БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта

2.09.2026 / 11:49

Nashaniva.com

Трубач Цім Суладзэ, які часта грае на вуліцах Вільні, сустрэўся каля крамы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Літоўскі прэзідэнт пахваліў выкананне музыкі, пакінуў яму грошы і зрабіў сумеснае сэлфі.

Відэа сустрэчы каля гандлёвага цэнтра Суладзэ апублікаваў у фэйсбуку. На ім відаць, як Наўседа падыходзіць да музыканта і пакідае яму ўзнагароду за выступ.

Прэзідэнт Літвы таксама не адмовіў музыку ў сумесным фотаздымку.

«Я сапраўды хачу жыць у такой краіне і быць яе грамадзянінам, дзе прэзідэнта можна сустрэць каля крамы, ён спыняецца паслухаць маю музыку і пагаджаецца зрабіць са мной сэлфі», — напісаў музыка.

Цім Суладзэ ў 2020 годзе ўдзельнічаў у мірных пратэстах у Беларусі, быў арыштаваны і адбываў адміністрацыйны арышт, пасля чаго вымушана пакінуў краіну.

Цяпер ён жыве ў Літве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула