БЕЛ Ł РУС

З Польшчы выслалі беларуса, які п’яным кіраваў гарадскім аўтобусам

2.09.2026 / 13:39

Nashaniva.com

49‑гадоваму мужчыну анулявалі польскую візу і забаранілі на восем гадоў уязджаць не толькі ў Польшчу, але і ва ўсю Шэнгенскую зону.

Фота: польская памежная служба

Беларуса выявілі падчас праверкі законнасці знаходжання замежнікаў у Замосці. Як паведаміла Надбужанская памежная служба, мужчына кіраваў гарадскім аўтобусам у стане алкагольнага ап’янення.

Пасля вывучэння матэрыялаў памежнікі вырашылі, што далейшае знаходжанне беларуса ў краіне ўяўляе сур’ёзную пагрозу грамадскай бяспецы і парадку.

Беларусу анулявалі нацыянальную візу і абавязалі яго вярнуцца ў Беларусь. Мужчыну пад канвоем даставілі да памежнага перахода і перадалі беларускім службам.

На працягу наступных васьмі гадоў мужчына не зможа ўязджаць у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула