БЕЛ Ł РУС

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

2.09.2026 / 14:44

Баляслаў Ліманоўскі

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 33‑гадовай Святлане Дзяўдзера.

Святлана Дзяўдзера. Фота з яе старонкі Укантакце

Святлане Дзяўдзера 33 гады, яна мінчанка. Дзяўчына скончыла факультэт беларускай і рускай філалогіі БДПУ імя Максіма Танка, а таксама прайшла перакваліфікацыю па кірунку вэб-дызайну.

Пасля ўніверсітэта Дзяўдзера працавала настаўніцай мовы і літаратуры ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка, пасля чаго доўгі час была рэдактарам вучэбна-метадычнага ўпраўлення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

З 2025 года Святлана працавала рэдактаркай у дзяржаўным выдавецтве «Адукацыя і выхаванне».

Па-за працай Святлана шмат увагі аддавала валанцёрству, займалася жывёламі. Яна дапамагае дэкаратыўным грызунам і ратавальнаму атраду «RATуй!», кансультуе іншых уладальнікаў і дапамагае лячыць гадаванцаў. Сярод іншых яе захапленняў — настольныя гульні ды нішавая парфумерыя.

Мінскі гарадскі суд судзіў Дзяўдзера паводле часткі 1 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці).

Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Каментары да артыкула