Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 2 верасня прапанаваў змяніць назву Армузскага праліва на «праліў Трампа». Пра гэта ён напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images
«Цяпер, калі ён знаходзіцца пад кантролем ЗША, можа, нам перайменаваць Армузскі праліў у праліў Трампа??? Як і сама Амерыка, ён быў бы «гарачэйшым», чым калі-небудзь раней! Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання», — напісаў прэзідэнт ЗША.
Раней Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты нібыта амаль цалкам кантралююць Армузскі праліў, а эканоміка Ірана знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Ён таксама адзначыў, што не ставіць перад сабой мэту прымусіць Іран да перамоваў.
Паводле яго слоў, яму ўсё роўна, ці пагодзяцца іранскія ўлады на нейкае пагадненне, бо, на яго думку, яны толькі адкладаюць непазбежнае. Трамп таксама заклікаў іранцаў вызначыцца, калі яны гатовыя паўстаць і пачаць барацьбу.
Тым часам Цэнтральнае камандаванне ЗША паведаміла пра ўдары па Іране. Амерыканскі бок заявіў, што яны сталі адказам на атакі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі на камерцыйныя судны ў Армузскім праліве і амерыканскіх вайскоўцаў у рэгіёне.