БЕЛ Ł РУС

У івацэвіцкім банку адмовіліся абмяняць даляры, атрыманыя пасля продажу хаты

2.09.2026 / 20:30

Nashaniva.com

У Івацэвічах 44‑гадовая жанчына паспрабавала абмяняць у банку даляры, якія атрымала пасля продажу хаты. Адна банкнота выклікала падазрэнні, таму яе адмовіліся прымаць і накіравалі на экспертызу, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота ілюстрацыйнае

Экспертыза пацвердзіла, што купюра была падробленая. Пры гэтым жанчына атрымала гэтыя грошы ад маці, а тая, у сваю чаргу, набыла гэтую купюру некалькі гадоў таму падчас здзелкі з продажам хаты на вёсцы. Абедзве жанчыны не ведалі, што банкнота фальшывая.

У міліцыі нагадваюць, што пры выяўленні падробленых грошай распачынаецца крымінальная справа нават у выпадку, калі чалавек не ведаў пра іх несапраўднасць і не меў намеру выкарыстаць іх для разліку.

За выраб, захоўванне з мэтай збыту або збыт падробленых грошай прадугледжваецца крымінальная адказнасць. У залежнасці ад абставінаў пакараннем можа быць абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленне волі ад двух да сямі гадоў. Калі злачынства здзейснена паўторна, арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры, тэрмін зняволення можа дасягаць 15 гадоў са штрафам.

Чытайце таксама:

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра

Паляк хацеў памяняць у беларускім банку фальшывыя еўра

За працу ў Польшчы з хлопцам разлічыліся фальшывымі далярамі

У Пінску жанчыне на пахаванні мужа «дапамаглі» фальшывай купюрай

Якія грошы найчасцей падрабляюць у Беларусі?

Каментары да артыкула