У сеціве з'явілася ВІДЭА перастрэлкі паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР у Кіеве
На кадрах бачна, што спачатку ўдзельнікі канфлікту пачалі размаўляць на падвышаных танах, а пасля гэтага прагучалі стрэлы.
Скрыншот з відэа
Перастрэлка адбылася раніцай 2 верасня на вуліцы Шумскага ў Дняпроўскім раёне Кіева.
Паводле наяўнай на гэты момант інфармацыі, раненні атрымалі трое прадстаўнікоў Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў гэтую сітуацыю «абсалютна ганебнай» і адзначыў, што пасля праверак павінны быць кадравыя змены.
Чытайце таксама:
У Кіеве адбылася перастрэлка паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР. Ёсць параненыя
СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі
У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены