БЕЛ Ł РУС

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры

3.09.2026 / 08:36

Nashaniva.com

Да абвяшчэння лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры застаўся месяц. Букмекерская кантора Ladbrokes абнавіла спіс імаверных пераможцаў.

Фота: vecteezy.com

Галоўнай фаварыткай букмекеры лічаць кітайскую пісьменніцу Цань Сюэ, якая стварае эксперыментальную прозу. Стаўкі на яе перамогу прымаюць з каэфіцыентам 10/1.

На другім месцы — японскі пісьменнік Харукі Муракамі, якога ўжо шмат гадоў называюць сярод галоўных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію. Яго каэфіцыент — 14/1.

Таксама высока букмекеры ацэньваюць шанцы амерыканца Томаса Пінчана — 16/1.

Расійская пісьменніца Людміла Уліцкая ідзе з каэфіцыентам 18/1.

Па 20/1 маюць канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд, француз Мішэль Уэльбек і брытанска-індыйскі пісьменнік Салман Рушдзі.

Сярод іншых вядомых імёнаў у букмекерскім спісе — украінскі пісьменнік Андрэй Куркоў (33/1), а таксама такія гіганты як Стывен Кінг (50/1) і аўтарка кніг пра Гары Потэра Джаан Роўлінг (66/1).

Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры назавуць 8 кастрычніка. Пры гэтым букмекерскія рэйтынгі не адлюстроўваюць сапраўднага спіса прэтэндэнтаў: інфармацыя пра намінацыі трымаецца ў сакрэце на працягу 50 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула