БЕЛ Ł РУС

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

3.09.2026 / 09:20

Nashaniva.com

Еўрапейская сістэма прагназавання небяспечных навальніц ESTOFEX абвясціла для часткі Беларусі першы ўзровень небяспекі.

Зона павышанай небяспекі ахоплівае цэнтральныя і паўночныя раёны Беларусі, а таксама частку краін Балтыі. Папярэджанне дзейнічае з раніцы 4 верасня да раніцы 5 верасня, але найбольш спрыяльныя для небяспечных з’яў умовы чакаюцца ўдзень, вынікае з прагнозу ESTOFEX, паведамляе «Метэавайб».

Навальнічныя хмары могуць утварацца даволі нізка, а рух паветра каля зямлі — закручваць іх. У выніку звычайная навальніца ў асобных выпадках здольная ператварыцца ў ізаляваную суперячэйку — магутную навальнічную сістэму, унутры якой паветра круціцца. Менавіта з такіх хмар часам апускаюцца смерчы.

Першы ўзровень — найніжэйшы з трох узроўняў небяспекі ESTOFEX. Ён сведчыць не пра непазбежную стыхію, а пра невялікую, але рэальную рызыку лакальных небяспечных з’яў.

Падчас моцнай навальніцы лепш не заставацца на адкрытай мясцовасці, адысці ад дрэў, рэкламных канструкцый і ліній электраперадачы. Калі з’явіцца варонка або пачнецца вельмі моцны шквалісты вецер, варта схавацца ў трывалым будынку, адысці ад вокнаў, спусціцца на ніжні паверх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула