БЕЛ Ł РУС

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

3.09.2026 / 11:03

Nashaniva.com

Меркавана, ён быў нанесены марскімі безэкіпажнымі катарамі.

У раёне марскога порта Сочы раніцай 3 верасня — ачагі дыму. Мясцовыя жыхары паведамлялі пра выбухі, а маніторынгавыя каналы — пра імаверную атаку ўкраінскіх безэкіпажных катараў.

Канал Exilenova+ піша, што імавернай цэллю атакі стала судна, якое выкарыстоўваецца для абслугоўвання марскіх нафтагазавых аперацый.

Уначы расійскія ўлады абвясцілі пагрозу атакі беспілотнікаў у Сочы, Геленджыку, Наварасійску і іншых прыбярэжных раёнах. З 1:22 да 5:04 аэрапорты Сочы і Геленджыка не прымалі і не выпускалі самалёты, пішуць мясцовыя медыя.

Расійскія ўлады пра пашкоджанні ў порце і магчымыя страты не паведамлялі. Украінскі бок атаку таксама пакуль не каментаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула