БЕЛ Ł РУС

Алесь Бяляцкі сёння выступіць на Нобелеўскай канферэнцыі ў Осла

3.09.2026 / 11:51

Nashaniva.com

Праваабаронца і Нобелеўскі лаўрэат 2022 года Алесь Бяляцкі возьме ўдзел сёння, 3 верасня, у панэлі «Абарона дэмакратыі ва ўмовах росту аўтарытарызму», піша «Вясна». 

Нобелеўскія лаўрэаты розных гадоў: журналістка Марыя Рэса (Філіпіны), палітык Хуан Мануэль Сантас (Калумбія) і праваабаронца Алесь Бяляцкі (Беларусь)

Панэль пачнецца з ключавога выступу, пасля якога адбудзецца размова паміж Нобелеўскімі лаўрэатамі прэміі міру і актывістам пакалення Z. Удзельнікі абмяркуюць, як абараняць дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека ва ўмовах узмацнення аўтарытарных рэжымаў.

«У кожнага свая жыццёвая гісторыя, але багата чаго і агульнага: барацьба за больш справядлівы свет», — напісаў Алесь Бяляцкі ў сацсетках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула