БЕЛ Ł РУС

Пенсіянер загінуў падчас пажару пад Магілёвам

3.09.2026 / 16:06

Nashaniva.com

Днём 2 верасня суседзі паведамілі ратавальнікам пра пажар у хаце ў аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна.

Фота: Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС

Калі на месца прыбылі супрацоўнікі МНС, дом ужо гарэў адкрытым полымем, а ўнутры было моцнае задымленне. Паводле слоў суседзяў, у доме мог знаходзіцца 67‑гадовы гаспадар, які жыў адзін.

У адным з пакояў ратавальнікі знайшлі цела мужчыны 1959 года нараджэння. Пошук быў ускладнены высокай тэмпературай, абваленымі канструкцыямі і моцным задымленнем. У выніку пажару згарэў дах, былі пашкоджаныя перакрыцце і маёмасць у хаце.

Адной з асноўных версій прычыны пажару следства лічыць неасцярожнае абыходжанне з агнём. Праверку праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

У той жа дзень пажар адбыўся і ў райцэнтры Кіраўск Магілёўскай вобласці. Праходжыя заўважылі дым з балкона кватэры на другім паверсе пяціпавярховага дома на вуліцы Пушкіна і выклікалі ратавальнікаў. На момант пажару ў кватэры нікога не было.

Агонь пашкодзіў сцены і маёмасць у калідоры, а сцены і столь кватэры былі закураныя. Людзі не пацярпелі. Разглядаецца версія, што прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне электрасамаката.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула