БЕЛ Ł РУС

Мінскі школьнік забаўляўся, кідаючы на галовы дзецям пакеты з вадой

3.09.2026 / 16:27

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуліся дзяўчынкі-падлеткі, на якіх з даху шматпавярховага дома скідалі пакеты, напоўненыя вадой, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Скрыншот з відэа

Праверка паказала, што гэтыя дзеянні рабіў 14‑гадовы дзевяцікласнік. Ён загадзя набраў ваду ў пластыкавыя пакеты і праз незачыненыя дзверы падняўся на гарышча. Падлетак прызнаўся, што не глядзеў уніз і не задумваўся, што яго дзеянні могуць нанесці шкоду здароўю людзей або іх маёмасці.

Пацярпелым дзецям ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў спатрэбілася медыцынская дапамога. У шпіталізацыі яны не маюць патрэбы.

У дачыненні да школьніка распачалі крымінальную справу за хуліганства. Акрамя таго, ЖЭУ атрымала прадпісанне ліквідаваць парушэнні і ўсталяваць надзейныя прылады для зачыняння дзвярэй на гарышча. З падлеткам правядуць індывідуальную прафілактычную працу.

Чытайце таксама:

У Пухавіцкім раёне мужчына страляў з пнеўматычнай вінтоўкі ў чалавека

У Мінску п'яная школьніца пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак

У Івацэвіцкім раёне мужчына дзеля забавы абстраляў з пнеўматыкі раварыста

Каментары да артыкула