БЕЛ Ł РУС

У мінскіх дварах да канца года высадзяць 23 тысячы дрэў і кустоў

3.09.2026 / 17:24

Nashaniva.com

У Мінску працягваецца маштабнае азеляненне жылых кварталаў. Дрэвы і кусты не толькі робяць двары больш прыгожымі і ўтульнымі, але і дапамагаюць ачышчаць паветра, зніжаць шум і абараняць жылыя дамы ад дарожнага пылу, а ў гарачыя дні ствараюць цень.

Фота: ЖКГ Мінска

Усяго ў 2026 годзе ў дварах сталіцы плануецца высадзіць 7,3 тысячы дрэў і 40,4 тысячы кустоў. Значную частку раслін пасадзілі падчас вясновай кампаніі, аднак восенню работы будуць працягнутыя.

На восень запланаваная высадка яшчэ каля 3 тысяч дрэў і 20 тысяч кустоў. Спецыялісты падбіраюць пароды з улікам гарадскіх умоў. Расліны павінны добра выглядаць, быць устойлівымі да ветру, маразоў і засухі, а таксама ствараць своеасаблівую ахоўную паласу паміж дарогамі і жылымі дамамі.

Сярод найбольш прыдатных для мінскіх двароў парод называюць ліпу, бярозу, клён, рабіну, бэз, ядловец і піхту.

Чытайце таксама:

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»

У Віцебску паставілі кветнік у форме дзяўчыны з васількамі ФОТА

У Мінску масава хварэюць каштаны. У чым прычыны і ці можна што з гэтым зрабіць?

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені

Каментары да артыкула