У Чэхіі паліцыянты выехалі ратаваць параненую казулю. З гэтага выйшаў адзін смех
Увечары 1 верасня ў чэшскім горадзе Кладна мясцовыя паліцыянты атрымалі паведамленне пра параненую казулю, якая амаль гадзіну не рухалася. Неабыякавы мужчына патэлефанаваў і папрасіў дапамагчы няшчаснай жывёліне.
Фота: mpkladno.cz
Мужчына расказаў, што доўгі час назіраў за казуляй і перажываў за яе жыццё.
На месца адправіўся паліцэйскі патруль. Аднак на ўскрайку лесу яго чакала неспадзяванка.
Замест жывой казулі паліцыянты ўбачылі звычайную драўляную садовую дэкарацыю ў выглядзе жывёліны.
Чытайце таксама:
На паляванні пад Гроднам егер застрэліў паляўнічага