БЕЛ Ł РУС

У Гродне кіраўніца школьнай апякунскай рады забрала сабе больш за 3600 рублёў унёскаў

4.09.2026 / 11:24

Nashaniva.com

32‑гадовую гродзенку падазраюць у тым, што яна прысвоіла добраахвотныя ўнёскі, сабраныя апякунскай радай адной са школ. Грошы, якія меркавалася патраціць на школьныя патрэбы, жанчына выкарыстала для сябе.

Агульная сума шкоды склала 3640 рублёў, паведамляе міліцыя.

Жанчына сказала, што ўзяла грошы пасля звальнення з працы, калі засталася без сродкаў да існавання. Яна таксама патлумачыла свой учынак тым, што адна выхоўвае дзіця.

Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу за махлярства. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула