БЕЛ Ł РУС

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца

4.09.2026 / 13:21

Nashaniva.com

Халоднае водазабеспячэнне знікла праз прарыў трубаправода. Без вады засталіся таксама больш за 300 прыватных дамоў і фельчарска-акушэрскі пункт у суседнім аграгарадку Сарачы.

Аварыя здарылася 4 верасня. У Любані без халоднай вады засталіся 168 шматкватэрных жылых дамоў, школы, дзіцячыя сады і раённая бальніца.

У аграгарадку Сарачы водазабеспячэння няма ў больш як 300 прыватных дамах і фельчарска-акушэрскім пункце.

Для жыхароў арганізавалі падвоз вады.

Аднавіць водазабеспячэнне плануюць каля 20:00 4 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула