БЕЛ Ł РУС

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

5.09.2026 / 14:46

Баляслаў Ліманоўскі

Ігар Свірыдзенка шмат гадоў кіраваў пошукавым рухам і вяртаў імёны загінулых салдат, а яго жонка Алена ратавала маленькіх пацыентаў у рэанімацыі.

Алена і Ігар Свірыдзенкі. Фота: «Гомельская праўда»

Ігару Свірыдзенку 51 год, ягонай жонцы Алене — 53.

Алена доўгі час працавала старэйшай медыцынскай сястрой у аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі дзіцячай бальніцы ў Гомелі. У сям'і ёсць сын.

Ігар Свірыдзенка з 2017 года ўзначальваў Гомельскае абласное пошукавае грамадскае аб'яднанне «Памяць Айчыны». Арганізацыя праводзіла архіўныя даследаванні і палявыя раскопкі на месцах баёў Другой сусветнай вайны, а таксама вывучала пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

За гады працы пошукаўцы знайшлі астанкі сотняў загінулых чырвонаармейцаў і мірных грамадзян, адшуквалі сваякоў зніклых без вестак байцоў і падымалі з зямлі вайсковую тэхніку для музеяў — у тым ліку танк Т-34 у Веткаўскім раёне. Акрамя таго, Свірыдзенка распрацаваў праект інтэрактыўнага ваенна-гістарычнага комплексу-музея «Горад».

Ціск на Ігара пачаўся ў сакавіку 2023 года. Тады яго арыштавалі на 10 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а неўзабаве арганізацыю «Памяць Айчыны» ліквідавалі праз суд. Улады заявілі, што аб'яднанне нібыта «нанесла істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам» і прапагандавала «антыдзяржаўныя погляды».

У сакавіку 2025 года Ігара разам з жонкай затрымалі ўжо па крымінальнай справе і адправілі ў СІЗА-3 у Гомелі.

Гомельскі абласны суд прызнаў сужэнцаў вінаватымі паводле ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Ігару Свірыдзенку прысудзілі калонію ці хімію з накіраваннем, а ягонай жонцы Алене — хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Каментары да артыкула