БЕЛ Ł РУС

Расійскі дрон ударыў у цэнтральны будынак СБУ ў Кіеве. Зяленскі загадаў адказаць люстэркава

4.09.2026 / 16:22

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што расійскі беспілотнік ударыў па цэнтральным будынку Службы бяспекі Украіны на вуліцы Уладзімірскай у Кіеве, насупраць Сафійскага сабора.

Фота: «Украінская праўда»

Па словах Уладзімірам Зяленскага, ён размаўляў з кіраўніком СБУ Аляксандрам Покладам. На месцы здарэння працуюць усе экстранныя службы. Пацярпелым паабяцалі неабходную дапамогу.

Зяленскі сцвярджае, што дрон быў наўмысна накіраваны непасрэдна ў кабінет кіраўніка СБУ ў гэтым будынку.

Ён даручыў Покладу падрыхтаваць «адэкватны, адчувальны і, па магчымасці, люстраны» адказ Расіі на гэты ўдар. Па словах прэзідэнта Украіны, украінскія вайскоўцы падтрымаюць такую аперацыю.

Чытайце таксама:

Зяленскі пасля перастрэлкі ў Кіеве звольніць намеснікаў кіраўнікоў СБУ і ГУР

Расія ўдарыла па заводзе Coca-Cola ў Кіеве

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня

Каментары да артыкула