БЕЛ Ł РУС

У Мінску BMW пры развароце ўрэзаўся ў агароджу і Mercedes

4.09.2026 / 19:14

Nashaniva.com

Днём 4 верасня 31‑гадовы кіроўца аўтамабіля BMW, паводле папярэдняй інфармацыі, не даў рады кіраванню падчас развароту на скрыжаванні вуліц Льва Талстога і Вакзальнай, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Машына выехала на раздзяляльную паласу, пасля чаго сутыкнулася з металічнай агароджай і прыпаркаваным аўтамабілем Mercedes.

У выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Цяпер рух на гэтым участку дарогі ўжо адноўлены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула