БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі ў Мінску пабудуюць трэцяе транспартнае кола

4.09.2026 / 20:20

Nashaniva.com

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў паведаміў пра планы па стварэнні трэцяга транспартнага кола ў Мінску. Паводле яго слоў, праект плануюць рэалізаваць на працягу найбліжэйшых трох гадоў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Уладзімір Кухараў адзначыў, што транспартная лагістыка застаецца адным з галоўных пытанняў для сталіцы. У Мінску зарэгістравана каля 900 тысяч аўтамабіляў, а штодня ў горад дадаткова ўязджае больш за 200 тысяч машын.

Цяпер у сталіцы ёсць два транспартныя колы і МКАД. Новае, трэцяе кола павінна забяспечыць больш зручнае перамяшчэнне транспарту па горадзе.

Па словах Кухарава, асноўныя праблемныя ўчасткі звязаныя з месцамі, дзе дарогі перасякаюцца з чыгуначнымі рэйкамі і ракой Свіслаччу і дзе пакуль не стае эстакад.

Будаўніцтва аднаго з іх — на скрыжаванні вуліц Калеснікава і Ціміразева — ужо пачалося. Закончыць работы там плануюць у 2026 годзе.

Акрамя гэтага, для паўнавартаснага функцыянавання трэцяга транспартнага кальца плануюць пабудаваць яшчэ тры эстакады. Яны павінны забяспечыць бесперапынны рух транспарту без перасячэнняў з чыгункай і іншымі перашкодамі.

Чытайце таксама:

У мінскіх дварах да канца года высадзяць 23 тысячы дрэў і кустоў

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?

Павялічыўся кошт праезду па платных дарогах

Каментары да артыкула