БЕЛ Ł РУС

У гродзенскім драмтэатры паставяць спектакль з рускім гусарам як галоўным героем

4.09.2026 / 22:45

Nashaniva.com

У драматычным тэатры Гродна паставяць спектакль «Денис Давыдов. История о Гродно». Дзяніс Давыдаў — рускі паэт і гусар. У снежні 1812 года, будучы камандзірам лятучага атрада, ён заняў Гродна, з якога адступілі напалеонаўскія войскі, піша выданне Hrodna.life.

У рэпертуары драматычнага тэатра пастаноўка пакуль не з’явілася, але цяпер для яе шыюць 12 касцюмаў. Цэннік на іх пакуль невядомы.

Касцюм для ролі Дзяніса Давыдава. Фота: goszakupki.by

Касцюм для ролі салдата Андрэя. Фота: goszakupki.by

Касцюм для спектакля. Фота: goszakupki.by

Касцюм для ролі французскага афіцэра. Фота: goszakupki.by

Касцюм для ролі Агнесы. Фота: goszakupki.by

Касцюм для спектакля. Фота: goszakupki.by

Дзяніс Давыдаў (1784—1839) — рускі паэт аляксандраўскай і мікалаеўскай эпох, прадстаўнік «гусарскай паэзіі», мемуарыст, генерал-лейтэнант. Адзін з камандзіраў партызанскага руху падчас Айчыннай вайны 1812 года.

У Гродне традыцыйна ўшаноўваюць яго памяць — раз на пяць гадоў праводзяць «Давыдаўскія чытанні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула