БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі ліквідавалі наступствы непагадзі ў краіне

5.09.2026 / 09:49

Nashaniva.com

У асноўным гэта тычылася рапспілоўвання і ўборкі паваленых дрэў.

У Брэсцкай вобласці работнікі МНС выязджалі двойчы. Выпадкі адбыліся ў Баранавіцкім раёне і г. Брэсце. У абласным цэнтры пашкоджаныя 3 легкавыя аўтамабілі.

У Віцебскай вобласці ратавальнікі аказвалі дапамогу шэсць разоў (па два разы ў Аршанскім і Віцебскім раёнах, па 1 — у Докшыцкім і Чашніцкім). У выніку падзення дрэў пашкоджаны легкавы аўтамабіль у Докшыцкім раёне.

У Гомельскай вобласці увечары дрэва перагарадзіла рух па завулку Фабрычным у Мазыры. Работнікі МНС распілавалі дрэва і вызвалілі дарогу.

У Мінскай вобласці падраздзяленні МНС здзейснілі тры выезды на ўборку 5 паваленых дрэў у Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах.

У Мінску зарэгістраваныя два выпадкі падзення дрэў і 1 выпадак падзення часовых драўляных апор электрычнага кабелю. Работнікі МНС аказалі дапамогу ў вызваленні 2 пашкоджаных аўтамабіляў і дарогі.

Паводле аператыўных даных, пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула