БЕЛ Ł РУС

Перамоўшчыкі Трампа прыехалі ў Маскву

5.09.2026 / 11:42

Nashaniva.com

Пасля Масквы яны ўпершыню адправяцца ў Кіеў.

Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф (ранейшае фота). Фота: AP

Перамоўшчыкі Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер прыехалі ў Маскву, паведаміў ТАСС.

Да гэтага прыязджалі ў Маскву для перамоў з Уладзімірам Пуціным у пачатку снежня 2025 года.

Апошні раунд трохбаковых перамоў паміж Расіяй, Украінай і ЗША адбыўся 17—18 лютага 2026 года ў Жэневе. Наступная сустрэча была прызначаная на 5 сакавіка ў Абу-Дабі, але пасля пачатку вайны ЗША і Ізраіля з Іранам яе адклалі на неназваную дату.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула