БЕЛ Ł РУС

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»

5.09.2026 / 12:41

Nashaniva.com

Паветраны ўдар адбыўся сёння.

У Крыме ў выніку паветранай атакі Узброеных сіл Украіны загінуў выканаўчы дырэктар дабрачыннага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!» Анатоль Чарнышоў. Пра гэта паведамілі ў «Народным фронце».

«Паблізу вёскі Скварцова Сімферопальскага раёна Рэспублікі Крым Анатоль Чарнышоў атрымаў мінна-выбуховыя траўмы ў выніку паветранай атакі УСУ. Ён быў дастаўлены ў бальніцу, аднак выратаваць яго не ўдалося», — гаворыцца ў паведамленні.

Анатолю Чарнышову было 58 гадоў. Яго пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам мужнасці.

Фонд займаўся арганізацыяй дапамогі расійскім акупантам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула