БЕЛ Ł РУС

У Гродне праходзіць фестываль гародніны

5.09.2026 / 14:26

Nashaniva.com

І не толькі яе.

Яркай часткай святкавання Дня горада Гродна стала адкрыццё першага ў Беларусі фестывалю гародніны. У парку імя Жылібера арганізавалі дэгустацыі, майстар-класы і выставы, дзе прадстаўлена больш за 100 гатункаў, піша БелТА.

Тут не толькі гародніна. На фестывалі можна ўбачыць 25 гатункаў кавуноў, якія вырашчаны сёлета на Гродзеншчыне.

На фестывалі арганізавана шмат інтэрактыву, а таксама канцэрт. На агароднінным фэсце можна навучыцца гатаваць розныя стравы.

Напрыклад, Алена Дзіско паказвае, як прыгатаваць лапці.

«З бульбы можна выразаць беларускія лапці, якія падаюць з рознымі начынкамі: мяснымі, грыбнымі. Іх можна як запячы адразу з начынкай, так і асобна, а начынку або соус, напрыклад з селядцом, падаць зверху», — падзялілася яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула