БЕЛ Ł РУС

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце

5.09.2026 / 14:55

Nashaniva.com

Мужчына паводзіў сябе так, нібыта быў п’яны, крычаў, «згадваў Ісуса і пекла».

На рэйсе American Airlines з Даласа ў Ньюарк пасажыра звязалі і прывязалі да крэсла пасля таго, як ён абражаў бортправадніка і нападаў на іншых людзей, паведаміла TMZ.

Мужчына паводзіў сябе так, нібыта быў п’яны, крычаў, «згадваў Ісуса і пекла», а затым пачаў абражаць бортправадніка. Пазней ён, як сцвярджаецца, ударыў суседа па крэсле і адштурхнуў жанчыну, якая паспрабавала ўмяшацца ў канфлікт.

Тады некалькі пасажыраў разам скруцілі яго і зафіксавалі на крэсле з дапамогай скотчу і пластыкавых сцяжак. Самалёт давялося перанакіраваць у Балтымор, дзе мужчыну затрымала паліцыя. Пасля гэтага рэйс працягнуў шлях у Ньюарк.

American Airlines пацвердзіла вымушаную пасадку з-за «буйнага пасажыра» і заявіла, што не трываць гвалт на борце. Мужчыну правяраюць паводле артыкулаў аб нападзе і парушэнні грамадскага парадку, піша Bild.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула