БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабудуюць новы сацыяльны раён

5.09.2026 / 16:13

Nashaniva.com

У Мінску плануюць пачаць будаўніцтва новага жылога раёна Зялёны Бор. Ён размесціцца за Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай у Партызанскім раёне.

Як расказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, у новым раёне плануюць пабудаваць больш за 4 мільёны квадратных метраў жылля. Пры гэтым асноўная частка забудовы будзе прызначаная не для камерцыйнага продажу, а для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, работнікаў сацыяльнай сферы і шматдзетных сем’яў.

Акрамя таго, у Зялёным Бары збіраюцца пабудаваць значную колькасць арэнднага жылля.

Праект разлічаны прыкладна на 10—12 гадоў. Па словах Кухарава, яго рэалізацыя дазволіць гораду ў найбліжэйшыя гады выконваць сацыяльныя абавязацельствы па забеспячэнні жыллём адпаведных катэгорый грамадзян.

Пры гэтым камерцыйнае жыллё ў Мінску таксама будуць будаваць, але яго аб’ёмы плануюць скарачаць. Сярод буйных праектаў сталіцы старшыня Мінгарвыканкама назваў завяршэнне забудовы раёна «Мінск-Свет», развіццё квартала «Паўночны бераг» і гарадоў-спадарожнікаў.

Таксама плануецца новы будаўнічы праект каля Заслаўя. Для яго рэалізацыі спатрэбіцца перабудова працы будаўнічага комплексу сталіцы.

Чытайце таксама:

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне

Каментары да артыкула