БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка

5.09.2026 / 16:32

Nashaniva.com

Сталі вядомыя пераможцы ў асноўных намінацыях Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі 2026 года, паведамляе тэлеканал АНТ.

Ігар Марзалюк. Фота: «Наша Ніва»

У намінацыі «Паэзія» перамагла Вольга Русілка з кнігай «Котра».

Найлепшым у драматургіі прызналі Анатоля Зэкава за кнігу «Двор пад буслінымі крыламі».

У публіцыстыцы перамогу атрымаў Ігар Марзалюк з кнігай «Кроў на белым тле: беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР».

У намінацыі «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства» адзначылі Дзмітрыя Радзівончыка за кнігу «Масты і берагі. Нарэшце я зразумеў, як гэта працуе…».

Пераможцам у катэгорыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура» стаў Генадзь Аўласенка з кнігай «Як Вадзянік з людзей жартаваць спрабаваў».

За найлепшы дэбют узнагароду атрымала Паліна Корнева з кнігай «Запіскі юнай хірургіні».

Усе пералічаныя выданні выйшлі па-беларуску.

Чытайце таксама:

Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем

У Расіі літаратурную прэмію ўручылі Сіманьян, Міхалкову і Прылепіну

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік

Каментары да артыкула