БЕЛ Ł РУС

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ

5.09.2026 / 17:27

Nashaniva.com

5 верасня да Дня беларускага пісьменства ў райцэнтры Касцюковічы на Магілёўшчыне ўрачыста адкрылі скульптурную кампазіцыю «Алесь і Алеся», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Вобразы герояў звязаныя з творчасцю вядомага паэта, ураджэнца гэтых мясцін Аркадзя Куляшова. Асновай для кампазіцыі стаў яго знакаміты верш «Алеся», напісаны ў юнацкім узросце і прысвечаны першаму каханню паэта.

Скульптуру паставілі непасрэдна на тэрыторыі, дзе праходзяць святочныя мерапрыемствы. Падчас урачыстага адкрыцця з кампазіцыі знялі покрыва і ўпершыню паказалі яе наведвальнікам.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка

Літаратурныя прыпынкі з'явіліся ў Касцюковічах да Дня беларускага пісьменства

Названыя імёны сямі пісьменнікаў, чые скульптуры паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі

Каментары да артыкула