БЕЛ Ł РУС

Расійская спявачка МакSім разам з гродзенскай ДАІ расказала, як трэба хадзіць «уздоўж начных дарог»

6.09.2026 / 09:52

Nashaniva.com

Расійскую спявачку, чыя песня «Знаешь ли ты» пра начныя дарогі стала хітом, прыцягнулі да рэкламы флікераў для беларускіх пешаходаў.

У інстаграме гродзенскай ДАІ з’явіўся ролік, у якім расійская спявачка МакSім нагадала беларусам пра неабходнасць насіць флікеры ў цёмны час сутак.

У роліку інспектар ДАІ звярнуўся да пешаходаў: калі яны не хочуць слухаць яго калег, няхай паслухаюць МакSім.

«Дарагія гродзенцы і беларусы. Калі вы ідзяце ўздоўж начных дарог, не забывайце браць з сабой флікер», — сказала спявачка.

«Уздоўж начных дарог» — адсылка да песні «Знаешь ли ты», якая выйшла ў 2006 годзе і стала адным з галоўных хітоў МакSім.

Відэа сабрала амаль пяць тысяч лайкаў і каля 200 каментароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула