БЕЛ Ł РУС

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту

6.09.2026 / 11:40

Nashaniva.com

Ракета Spectrum баварскага стартапа Isar Aerospace упершыню паспяхова дасягнула арбіты. Запуск адбыўся напярэдадні ўвечары з касмадрома Андоя ў Нарвегіі. Гэта першы выпадак, калі прыватная ракета з Еўропы выйшла на арбіту, а таксама першы арбітальны запуск ракеты з кантынентальнай Еўропы, піша Bild.

Кіраўнік Isar Aerospace Даніэль Метцлер назваў запуск гістарычным поспехам.

«Гэта цяжка выказаць словамі. Калі восем гадоў працуеш над нечым, неверагодна бачыць, што цяжкая праца ў выніку акупляецца», — сказаў ён Bild.

Паводле слоў Метцлера, кампанія дасягнула арбіты з другой спробы.

«Для параўнання: SpaceX спатрэбіліся чатыры спробы, а мы справіліся з другой. У канчатковым выніку гэта сведчыць на карысць еўрапейскай інжынернай школы», — заявіў ён.

Метцлер лічыць, што поспех Spectrum паказвае здольнасць Германіі і Еўропы рэалізоўваць буйныя тэхналагічныя праекты самастойна.

«Апошнія амаль дзесяць гадоў мне ўсе казалі: такое немагчыма зрабіць у Германіі, такое немагчыма зрабіць у Еўропе, мы не збяром грошы. А мы проста зрабілі гэта», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула