БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі

6.09.2026 / 12:34

Nashaniva.com

Пакупнікі на Камароўскім рынку ў Мінску нарэшце дачакаліся багацця баравікоў. Праўда, пакуль гэта задавальненне не з танных.

Грыбы прадаюць вялікія і маленькія, на вагу і паштучна, а таксама ў вядзерцах рознага памеру. Аднак цана пры гэтым прыкладна аднолькавая — 50—100 рублёў за 1 кг, піша «Смартпрэс». 

Пакупнікі глядзяць з захапленнем, пытаюцца ў прадаўцоў пра лясы, у якіх былі сабраныя грыбы («Мінская вобласць, не хвалюйцеся»), але купляюць нямногія.

Лісічкі таксама ёсць, і даволі бюджэтныя ў параўнанні з баравікамі: за іх просяць 10—15 рублёў за 1 кг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула