БЕЛ Ł РУС

Брытанцы выбралі ікону стылю ўсіх часоў

6.09.2026 / 14:41

Nashaniva.com

Яна апярэдзіла Мэрылін Манро і Одры Хепбёрн — нават сярод пакалення Z, прадстаўнікі якога нарадзіліся ўжо пасля яе смерці.

Прынцэса Дыяна. Фота: AP Photo / Herman Knippertz, File

Прынцэса Дыяна заняла першае месца ў рэйтынгу жаночых ікон стылю, складзеным паводле апытання дзвюх тысяч чалавек у Вялікабрытаніі, піша Daily Mirror.

Дыяну выбралі 32% апытаных. Другое месца заняла Мэрылін Манро з 22%, трэцяе — Одры Хепбёрн з 16%. Далей ідуць Кэтрын, прынцэса Уэльская, Беёнсэ, Рыяна, Мадонна, Грэйс Келі, Джэніфер Эністан і Джэніфер Лопес.

Белую сукенку Мэрылін Манро з фільма «Сверб сёмага года» назвалі самым знакамітым уборам у гісторыі. За яе прагаласавалі 15% рэспандэнтаў.

Знакамітая чорная «сукенка помсты» прынцэсы Дыяны набрала 12%.

Сярод мужчын галоўнай іконай стылю прызналі Дэвіда Бекхэма — яго выбраў кожны пяты ўдзельнік апытання. За ім размясціліся Элвіс Прэслі і Дэвід Боўі.

Каля 90% апытаных лічаць, што знакамітасці мінулых пакаленняў апраналіся больш стыльна, чым сучасныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула