БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал US Open

6.09.2026 / 19:56

Nashaniva.com

У 1/8 фіналу яна сёння перамагла амерыканку Тэйлар Таўсэнд 6:4, 6:3. На турніры беларуска пакуль не аддала ніводнага сэту ў чатырох гульнях.

Фота: Matthew Stockman/Getty Images

У чвэрцьфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) Сабаленка ў аўторак сустрэнецца з пераможцай пары Марта Касцюк (Украіна) — Лінда Носкава (Чэхія).

Каб застацца першай ракеткай свету Арыне трэба трэці раз запар выйграваць турнір — яна першынствавала на US Open у 2024 і 2025 гадах.

У той жа час яе асноўнай канкурэнтцы Алене Рыбакінай (Казахстан), каб стаць першай ракеткай свету, дастаткова дабрацца да паўфіналу, пры ўмове, што Арына не выйграе турнір.

Заўтра Рыбакіна ў 1/8 фіналу гуляе з Наомі Осакай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула