БЕЛ Ł РУС

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным

7.09.2026 / 10:28

Nashaniva.com

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай расказаў, чаго чакаць ад новага палітычнага сезону. Па яго словах, ён можа стаць вырашальным.

«Спадзяемся, што верасень, новы палітычны сезон, ён пачнецца з добрых навін па вызваленні нашых беларускіх герояў і гераінь. Тут велізарную працу правяла амерыканская адміністрацыя, з якой мы разам працуем, і мы будзем працягваць тую працу да моманту, як не будзе вызвалены кожны і кожная з нашых герояў і гераінь. Таксама будзем дбаць пра тое, як дапамагчы вызваленым палітзняволеным. Спадзяемся, што ў новым палітычным сезоне зможам павялічыць Міжнародны гуманітарны фонд, які дапамагае беларускім палітвязням», — расказаў Дзяніс Кучынскі ў відэа.

Ён зазначыў, што ў верасні ў Нью-Ёрку традыцыйна пройдзе Генасамблея ААН.

Па яго словах, Святлана Ціханоўская будзе прысутнічаць на адной пляцоўцы з прэзідэнтам Трампам і прэзідэнтам Зяленскім.

«Унікальная магчымасць пагаварыць з сусветнымі лідарамі ў кулуарах і вярнуць Беларусь таксама ў парадак дня. Ну і зразумела, што новы палітычны звон для нас будзе ісці пад сцягам Украіны, і мы дасягнулі вялікіх поспехаў з украінскімі ўладамі і, зразумела, працягнем гэтае супрацоўніцтва. І тут вельмі важнае, канечне, тое, што лёс Беларусі таксама залежыць ад лёсу Украіны», — кажа Кучынскі.

Будзе працягвацца праца па дапамозе беларусам як унутры краіны, гэтак і за мяжой, з беларусамі ў Польшчы, у Літве, у іншых краінах, з легалізацыяй, з банкаўскімі рахункамі, з дазволамі на жыхарства.

«Таму праца працягваецца, праца ідзе. Гэта будзе вельмі важны палітычны сезон. І я думаю, што ён можа стаць сапраўды вырашальным як для Беларусі, гэтак і для Украіны», — падсумаваў дыпламатычны дарадца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула