БЕЛ Ł РУС

Шашлык у Брэсце абышоўся ў 14,5 тысячы рублёў

7.09.2026 / 10:32

Nashaniva.com

Пасля гатавання гаспадары залілі вуголле вадой і паставілі мангал у гаспадарчую пабудову. Праз некаторы час там пачаўся пажар, які перакінуўся на суседні ўчастак.

Агонь пашкодзіў гаспадарчую пабудову суседа, часткі аўтамабіля, бытавыя рэчы і шматлікія інструменты.

Эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз ацанілі вартасць пашкоджаных рэчаў у 3900 рублёў. Яшчэ 10 600 рублёў спатрэбіцца на рамонт суседскай гаспадарчай пабудовы.

Прычынай пажару назвалі парушэнне правілаў бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула