БЕЛ Ł РУС

Кіеў рыхтуе запасы прадуктаў і вады на выпадак надзвычайных сітуацый

7.09.2026 / 11:14

Nashaniva.com

Удар па складзе харчавання пад Кіевам, фота agroportal.ua

У сталіцы Украіны ствараюць запасы прадуктаў і пітной вады на выпадак працяглых адключэнняў электраэнергіі і іншых надзвычайных сітуацый, паведамляе РБК-Украіна.

У першую чаргу горад рыхтуецца аказваць дапамогу малазабяспечаным кіяўлянам і людзям, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах, паведаміў намеснік кіраўніка Кіеўскай гарадской адміністрацыі па пытаннях ажыццяўлення самакіравальных паўнамоцтваў Алег Куяўскі. 

Таксама гэтыя запасы можна будзе выкарыстоўваць:

— у пунктах нязломнасці — падчас працяглых адключэнняў электраэнергіі;

— для дапамогі пацярпелым у выніку надзвычайных сітуацый;

— для забеспячэння работнікаў, задзейнічаных у аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работах.

28 жніўня міністр аграрнай палітыкі Тарас Высоцкі заявіў, што Расія знішчыла 90 працэнтаў складоў гандлёвых сетак ва Украіне.

«Каля 90% ужо знішчана. Але разам з тым гэта не азначае, што ўкраінцы застануцца без прадуктаў харчавання. Пагрозы голаду няма», — сказаў тады міністр. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула