БЕЛ Ł РУС

У сераду будзе да +31°С

7.09.2026 / 11:21

Nashaniva.com

Развітальны паклон лета.

Фота: Lookby.Media

У аўторак, 8 верасня, ноччу +5..+11°C, месцамі +2..+4°C, максімальная ўдзень +20..+26°C.

У сераду ўдзень на паўднёвы захад краіны чакаецца паступленне цёплых паветраных масаў з Заходняй Еўропы.

Ноччу +5..+12°C, месцамі +13..+15°C, максімальная ўдзень — ад +22 °C на паўночным усходзе да +31°C на паўднёвым захадзе.

10 верасня, у чацвер, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы.

Ноччу +10..+17 °C, максімальная ўдзень — ад +19°C на захадзе да +29°C на паўднёвым усходзе.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула