БЕЛ Ł РУС

Сіманьян паскардзілася, што людзі ціха байкатуюць творы Z-пісьменнікаў і кінематаграфістаў

7.09.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Прапагандыстка падтрымала прапанову Салаўёва «ўсіх гэтых пратэсных акуратна сабраць і праз Верхні Ларс — прэч з краіны».

Кіраўніца RT Маргарыта Сіманьян паскардзілася на «пратэснае галасаванне» журы галоўных літаратурных прэмій Расіі за кнігу Захара Прылепіна «Тума», піша «Агентство». 

У эфіры «Нядзельнага вечара з Уладзімірам Салаўёвым» Сіманьян заявіла, што сябры журы адной з галоўных літаратурных прэмій ставяць раману Прылепіна нулявыя адзнакі з палітычных меркаванняў. Якую менавіта прэмію яна мела на ўвазе, Сіманьян не ўдакладніла.

«Захар Прылепін, які ледзь не загінуў за тое, што Радзіму абараняў, напісаў надзвычайную кнігу «Тума» і ўвогуле піша надзвычайныя кнігі. І людзі, якія сядзяць у журы прэмій, галоўных прэмій краіны, не буду іх называць, ставяць яму нуль як пратэснае галасаванне», — сказала яна.

Салаўёў у адказ прапанаваў «усіх гэтых пратэсных акуратна сабраць і праз Верхні Ларс — прэч з краіны». Сіманьян адказала, што «было б выдатна».

Размова пачалася з абмеркавання серыяла Ягора Бяроева «Марык» пра ваеннага доктара. Раней паведамлялася, што на фестывалі «ПІЛОТ-2026» у Іванаве 12 крытыкаў адмовіліся выстаўляць яму адзнакі, і серыял заняў апошняе месца.

Раман Прылепіна «Тума» летась атрымаў прэмію «Кніга года», сёлета — прэмію «Слова», а таксама ўвайшоў у шорт-ліст «Вялікай кнігі» і лонг-ліст «Яснай Паляны».

Сама Сіманьян на мінулым тыдні стала лаўрэаткай «Кнігі года» ў намінацыі «Проза года» за раман «Спачатку было Слова — у канцы будзе Лічба». Кнігу таксама ўключылі ў шорт-ліст «Вялікай кнігі», хаця і са скандалам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула