БЕЛ Ł РУС

У Маскве і Кіеве пракаментавалі візіт Уіткафа і Кушнера

7.09.2026 / 14:01

Nashaniva.com

І там, і там бачаць пазітыў.

Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з эмісарамі ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам, якая адбылася 5 верасня, стала невялікім крокам у бок міру, заявіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Безумоўна, любыя спробы больш-менш эфектыўныя, гэта адзін маленькі крок у бок міру», — сказаў прадстаўнік Крамля.

«Мы сапраўды вельмі высока цэнім міратворчыя намаганні амерыканскіх перамоўшчыкаў», — падкрэсліў ён. 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сёння нараду з перамоўнай групай па выніках сустрэч у Кіеве з прадстаўнікамі прэзідэнта Амерыкі.

«Правялі тры раўнды перамоў. Разам з намі таксама былі прадстаўнікі ЕС — Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі. Асобна яшчэ ўчора пагаварыў са Стывам і Джарэдам сам-насам па выніках дня. Найважнейшае — працягваць актыўна і разам працаваць, каб дыпламатыя была. (…) Каардынуем далейшыя крокі. Рыхтуем наступныя сустрэчы і камунікацыю», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула