Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Мінску 19 верасня
Дзе яны будуць праводзіцца?
Сезон восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Мінску 19 верасня. Пра гэта распавяла начальніца галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, піша БелТА.
Як адзначыла Алена Нагорная, сельскагаспадарчыя кірмашы ў Мінску традыцыйна пачнуцца пасля святкавання Дня горада.
«Праводзіцца яны будуць да 6 снежня: умовы надвор'я, як правіла, дазваляюць гандляваць агародніннай прадукцыяй да першых маразоў. Асноўнай стане пляцоўка каля «Чыжоўка-Арэны» на вул. Ташкенцкай, 19. Таксама тройчы за кірмашовы сезон для зручнасці гараджан, якія не змогуць дабрацца да лакальных кірмашоў, пашыраны гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй будзе ажыццяўляцца каля Палаца спорту 19—20 верасня, 10—11 кастрычніка і 13—14 лістапада», — распавяла Алена Нагорная.
Кірмашовы гандаль разгорнецца таксама ў кожным адміністрацыйным раёне сталіцы.
У Заводскім раёне галоўнай пляцоўкай для восеньскага сельскагаспадарчага кірмашу стане аўтастаянка каля ТЦ SIMAX на вул. Несцерава, 49.
У Ленінскім раёне сезонны кірмаш адкрыецца ў раёне гасцявой паркоўкі на праспекце Ракасоўскага, 114.
У Маскоўскім раёне гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй разгорнецца на пляцоўцы на вул. Я. Брыля, каля дома № 5.
У Кастрычніцкім раёне — на пляцоўках на вул. Чкалава, 7, а таксама ў мікрараёне «Сокал» на вул. Барамзіной, 10а (па суботах).
У Партызанскім раёне — на бульвары Трактарабудаўнікоў (дні працы — 19—20 верасня, 3—4 і 17—18 кастрычніка, 31 кастрычніка — 1 лістапада, 7—8 і 21—22 лістапада, 5—6 снежня), на вул. Карвата, 4 (26—27 верасня, 24—25 кастрычніка, 28—29 лістапада), на вул. Пуліхава, 15 (10—11 кастрычніка, 14—15 лістапада), на вул. Філімонава, 13/1 (10—11 кастрычніка, 14—15 лістапада).
У Першамайскім раёне — на вул. Русіянава, 1.
У Савецкім раёне — пляцоўка ў Парку дружбы народаў.
У Фрунзенскім раёне — пляцоўка каля Лядовага палаца спорту Мінскай вобласці на вул. Прытыцкага, 27.
У Цэнтральным раёне — каля кінатэатра «Кіеў» на вул. Кахоўскай, 31.
Час працы кірмашоў — з 10:00 да 16:00.