БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых 15 гадоў таму хакеістаў «Лакаматыва»

7.09.2026 / 15:03

Nashaniva.com

7 верасня 2011 года пад Яраслаўлем разбіўся самалёт Як-42Д з хакеістамі і трэнерскім штабам мясцовага «Лакаматыва», які накіроўваўся на матч у Мінск супраць «Дынама». Сярод загінулых былі трое беларусаў: Руслан Салей, Сяргей Астапчук і трэнер па фізічнай падрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.

Па традыцыі ў гэты дзень заўзятары, прадстаўнікі федэрацыі і хакеісты ўскладаюць кветкі да часовага мемарыяла, які ўсталёўваюць побач з «Мінск-Арэнай», піша Onliner.by.

Пакінулі кветкі каля пастамента і гульцы «Дынама» разам з трэнерскім і адміністрацыйным штабам.

Нясуць кветкі і на могілкі, дзе пахаваныя хакеісты. У прыватнасці, на Усходнія могілкі, дзе спачывае Руслан Салей.

Кветкі нясуць і на Кальварыйскія могілкі. Тут знаходзяцца магілы Сяргея Астапчука і Мікалая Крываносава.

У той авіякатастрофе загінулі 44 чалавекі. На борце знаходзіліся 27 хакеістаў. Адзін з іх — Аляксандр Галімов — выжыў, быў шпіталізаваны, аднак праз пяць дзён памёр у бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула