Прызначылі новага дырэктара Мінскага метрапалітэна
Новым дырэктарам камунальнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» прызначаны Аляксандр Кузняцоў. Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Аляксандр Кузняцоў. Фота: «Мінск-Навіны»
Аляксандр Кузняцоў родам са Смаргонскага раёна. Ён скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Амаль уся працоўная дзейнасць Кузняцова звязаная з Беларускай чыгункай. За час кар’еры ён прайшоў шлях ад муляра да начальніка Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў.
Да прызначэння дырэктарам метрапалітэна Кузняцоў працаваў намеснікам дырэктара Мінскага метрапалітэна па будаўніцтве.
Чытайце таксама:
Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах
Мінскае метро з панядзелка пераходзіць на новы рэжым працы
У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі
У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць