У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто
Учора вечарам на вуліцы Грыбаедава ў Віцебску мясцовыя школьнікі сталі сведкамі інтымнай сцэны: 41‑гадовы мужчына і 22‑гадовая дзяўчына займаліся сэксам проста на капоце чужога аўтамабіля.
Фота ілюстрацыйнае
Сведкам таго, што адбывалася, стаў і ўладальнік машыны. Ён патэлефанаваў на нумар 102 і выклікаў патруль міліцыі.
І мужчына, і дзяўчына ўжо былі знаёмыя сілавікам: яны маюць ранейшыя судзімасці. У аддзяленні «закаханыя» прызналіся, што былі моцна п'яныя і падрабязнасцяў здарэння не памятаюць.
Цяпер па гэтым факце распачалі крымінальную справу за хуліганства.
Чытайце таксама:
У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка
У Лагойскім раёне хлопец сп'яна падпаліў саламяную фігуру, пастаўленую да «Дажынак» ВІДЭА
Мінскі школьнік забаўляўся, кідаючы на галовы дзецям пакеты з вадой
У Пухавіцкім раёне мужчына страляў з пнеўматычнай вінтоўкі ў чалавека