БЕЛ Ł РУС

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры

7.09.2026 / 19:50

Nashaniva.com

У Telegram з’явілася новая схема махлярства, якой ужо пачалі карыстацца зламыснікі. Яны выкарыстоўваюць убудаваныя міні-праграмы, якія сталі больш даступнымі пасля нядаўняга абнаўлення месенджара ад 25 жніўня.

Фота: t.me/CYBER_FORTRESS_BREST

Карыстальніку могуць даслаць паведамленне з прывабнай кнопкай — напрыклад, прапанаваць пагуляць у гульню, прайсці апытанне або атрымаць прыз.

Пасля націскання ў Telegram адкрываецца акно, якое выглядае як звычайны і бяспечны сэрвіс. Аднак далей чалавека могуць папрасіць увесці асабістыя звесткі, пацвердзіць дзеянне або падключыць свой акаўнт. Калі даверыцца такому запыту і ўвесці свае звесткі, можна страціць доступ да акаўнта ці нават грошы.

Спецыялісты раяць не націскаць на падазроныя кнопкі ў паведамленнях ад незнаёмых людзей і не ўводзіць асабістую інфармацыю ў вокнах, якія адкрываюцца праз сумнеўныя спасылкі. Калі прапанова выглядае занадта прывабнай, лепш закрыць яе і самастойна праверыць інфармацыю праз афіцыйныя крыніцы.

Чытайце таксама:

Хлопец вывез за мяжу 10 тысяч даляраў пенсіянеркі і схаваў пад дрэвам. Атрымаў на «абед» 100 рублёў

У Гродне кіраўніца школьнай апякунскай рады забрала сабе больш за 3600 рублёў унёскаў

Падлетак з Брэста пакінуў на аўтобусным прыпынку 55 тысяч рублёў

Шасцярых магілёўцаў надурылі на надмагільных помніках

Каментары да артыкула